ГЛАВНАЯ страница | Регистрация | Вход| RSS Пятница, 19.04.2024, 17:35

Удобное меню
  • ТЕСТЫ
  • В помощь учителям
  • В помощь изучающим
  • Родителям
  • Скачать
  • Развлечения
  • Нашим ученикам
  • ЕГЭ-2010-2011
  • Teachers' Cafe
  • Info
    Поиск
    Категории раздела
    Белорусский язык [43]
    Грузинский язык [0]
    Древнеанглийский язык [24]
    Иврит [0]
    Испанский язык [103]
    Итальянский язык [0]
    Китайский язык [25]
    Латинский язык [0]
    Латышский язык [0]
    Литовский язык [0]
    Марийские язык [0]
    Польский язык [0]
    Санскрит [0]
    Татарский язык [0]
    Турецкий язык [0]
    Украинский язык [29]
    Финский язык [0]
    Цыганский язык [0]
    Чешский язык [40]
    Чувашский язык [0]
    Шведский язык [0]
    Японский язык [0]
    Информация
    фотообзоры

    Каталог статей

    Главная » Статьи » Языки мира » Белорусский язык

    Адназначныя и мнагазначныя словы. Амонімы,сінонімы,антонімы, паронімы і іх тыпы.

    Адназначнымі лічацца тыя словы, якія маюць толькі адно лексічнае значанне. Адназначнасць - адно з асноўных патрабаванняў да тэрмінаў.Словы, якія маюць па некалькі лексічных значэнняў, лічацца мнагазначнымі, а сама гэтая з'ява называецца мнагазначнасцю або полісеміяй.Першаснае, зыходнае значэнне, якое ўзнікае разам са словам і не залежыць ад кантэксту, называецца пря¬мым. Значэнні, якія ўзнікаюць у выніку пераносу назвы паводле якога-небудзь падабенства з аднаго прадмета, з'явы, дзеяння, працэсу на іншыя, называюцца пераноснымі. На гэтай аснове развілося і пераноснае, вобразнае зна¬чэнне 'вялікая колькасць, мноства'. У залежнасці ад таго, на аснове якой прыметы адбываецца перанос назваў, адрозніваюць тры спосабы ўзнікнення новых значэнняў: метафара, метанімія, сінекдаха. Метафара — выкарыстанне слова ў пераносным значэнні, якое развіваецца на аснове падабенства двух прадметаў або з'яў у выніку ўвасаблення, апрадмечвання, абстрагавання. Метанімія -перанос назвы на іншы прадмет ці на з'яву на падставе пэўнай знешняй ці ўнутранай сувязі паміж імі.Сінекдаха — перанос назвы, замена аднаго паняцця другим на аснове колькасных прымет: адзіночнага і множнага ліку; уласных і агульных імёнаў; назвы цэлага і часткі; родавая назва падмяняе відавую або наадварот. Амонімы.Поўнае гукавое супадзенне розных паводле значэнняў слоў называецца аманіміяй, а самі словы — амонімамі. Амонімы ўзнікаюць у выніку гукавога супадзення этымалагічна розных слоў:а) спрадвечна беларускіх і запазычаных.б) запазычаных з розных моў. в) запазычаных з адной i той жа мовы.У лексікаграфічных даведніках амонімы падаюцца асобнымі слоўнікдвымі артыкуламі, нумаруюцца справа ўверсе арабскзмі лічбамі, забяспечваюцца адпаведнымі тлумачэннямі і ілюстрацыйным матэрыялам. Амонімы падзяляюцца на лексічныя, марфалагічныя, фанетычныя і графічныя.Лексічныя амонімы належаць да адной і той часціны мовы і супадаюць паводле гучання і напісання ва ўсіх уласцівых ім граматычных формах або толькі ў асобных, і ў сувязі з гэтымі асаблівасцямі маюць дзве разнавіднасці. Поўныя лексічныя амонімы супадаюць ва ўсіх граматычных формах. Няпоўныя амонімы супадаюць толькі ў некаторых граматычных формах.Марфалагічныя амонімы, або амаформы маюць аднолькавае гучанне і напісанне ў адной або некалькіх формах той самай або разных часцін мовы. Амаформы ўзнікаюць у сувязі з пераходам слоў з ад¬ной часціны мовы ў другую.Фанетычныя амонімы, або амафоны -словы, якія аднолькава гучаць, але па-рознаму пішуцца.Да амафонаў адносяцца сугучныя агульныя і ўласныя назоўнікі. Графічныя амонімы, або амографы — розныя паводле значэння словы, якія аднолькава пішуцца, але маюць розны націск і не супадаюць у вымаўленні.Аманімія — пашыраная і заканамерная моўная з'ява. Амонімы выкарыстоўваюцца як выразны стылістычны сродак для стварэння яркіх вобразаў, дасціпных шаржаў, жартаў, каламбураў, а таксама гумарыстычных і сатырычных твораў. Паронімы. Аднакарэнныя словы, якія маюць знешняе гукавоё падабенства, але не тосныя па марфемнай будове і розныя па лексічных значэннях, называюцца паронімамі.Паронімы — словы адной часціны мовы, якія маюць аднолькавыя граматычныя прыметы і суадносяцца паміж сабою па структуры. Словы-паронімы маюць неаднолькавыя словазлучальныя магчымасці.Паранімічныя адносіны найбольш часта назіраюцца паміж назоўнікамі, прыметнікамі, радзей — паміж дзеясловамі. Пераважная большасць паронімаў утварае пары, а некаторыя аб'ядноўваюцца па тры, чатыры ў адным радзе. Кожны паронім ужываецца ў пэўнай моўнай сітуацыі, характарызуецца семантычнай самастойнасцю і можа мець свае сінонімы і антонімы. Сінонімы. Словы пэўнай часціны мовы, якія абазначаюць тое самае паняцце, маюць аднолькавыя ці падобныя значэнні, але адрозніваюцца гучаннем, адценнямі значэнняў, эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай, спалучальнасцю з іншымі словамі або стылістычным выкарыстаннем, называюцца сінонімамі.Некалькі сінонімаў утвараюць сінанімічны рад, у які могуць уваходзіць не толькі асобныя словы, але і фразеалагізмы з такім жа значэннем. Слова ў сінанімічным радзе з найбольш агульным значэннем, нейтральнае ў экспрэсіўных і стылістычных адносінах, называецца дамінантай.Паводле ўзнікнення і ўжывання сінонімы падзяляюцца на семантычныя і стылістычныя. Семантычнымі, паняційнымі або ідэаграфічнымі называ¬юцца такія сінонімы, якія адрозніваюцца сэнсавымі адценнямі і ўжываюцца без абмежаванняў ва ўсіх стылях мовы.Сінонімы, якія адрозніваюцца толькі стылістычнай афарбоўкай, называюцца стылістычнымі. Вызначыць іх можна, параўноўваючы са стылістычна ней¬тральным словам. Найбольш у мове сінонімаў, якія адрозніваюцца і сэнсам, і стылістычнай афарбоўкай; іх называюць семантыка-стылістычнымі. Кантэкстуальнйя аўтарскія сінонімы - гэта словы, якія становяцца сінанімічнымі толькі ў пэўным кантэксце ці моўнай сітуацыі, дзе яны набываюць нетрадыцыйныя пераносна-вобразныя значэнні. У сучаснай беларускай літаратурнай мове ў ролі кантэкстуальных сінонімаў часта выступаюць перыфразы — выразы, якія апісальна раскрываюць значэнне слова.Сінонімы, якія не адрозніваюцца ні семантычньий адценнямі, ні стылістычнай афарбоўкай, а выяўляюць поўнае супадзенне значэнняў, называюцца абсалютнымі сінонімамі або лексічнымі дублетамі.Антонімы.Словы адной часціны мовы, якія абазначаюць супрацьлеглыя паняцці, называюцца антонімамі . Суадноснасць антонімаў выяўляецца ў цеснай сувязі іх значэнняў, якія адносяцца да адной і той тэматычнай групы. Антанімічнымі могуць быць як рознакаранёвыя, так і словы з адным і тым жа коранем, якім супрацьлеглае значэнне надаюць прыстаўкі.
    Категория: Белорусский язык | Добавил: Admin (11.10.2011)
    Просмотров: 17345 | Рейтинг: 2.8/4 |
    Дополнительный материал для Вас от сайта englishschool12.ru

    Когда сказка становится былью
    Oxford Collocations Dictionary for Stude...
    ПАСХА БЛИЗИТСЯ: КАК ЕЕ ПРАЗДНУЮТ В АНГЛИ...

    Мода 
    My Friend 
    ЕГЭ – ПРЕСТУПЛЕНИЕ ПРОТИВ НАЦИИ 

    Английский язык для школьников №19
    Образование в США
    Английский язык для школьников №18

    The Pessimist (by Benjamin Franklin King... 
    ChandlerTrouble_Is_My_Business 
    The_Stand 

    Всего комментариев: 0
    Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
    [ Регистрация | Вход ]
    Welcome
    Меню сайта
    Info
    Видео
    englishschool12.ru
    Info

    Сайт создан для образовательных целей
    АНГЛИЙСКАЯ ШКОЛА © 2024
    support@englishschool12.ru

    +12
    Все права защищены
    Копирование материалов возможно только при разрешении администратора сайта
    Сайт управляется системой uCoz