ГЛАВНАЯ страница | Регистрация | Вход| RSS Суббота, 20.04.2024, 16:57

Удобное меню
  • ТЕСТЫ
  • В помощь учителям
  • В помощь изучающим
  • Родителям
  • Скачать
  • Развлечения
  • Нашим ученикам
  • ЕГЭ-2010-2011
  • Teachers' Cafe
  • Info
    Поиск
    Категории раздела
    Белорусский язык [43]
    Грузинский язык [0]
    Древнеанглийский язык [24]
    Иврит [0]
    Испанский язык [103]
    Итальянский язык [0]
    Китайский язык [25]
    Латинский язык [0]
    Латышский язык [0]
    Литовский язык [0]
    Марийские язык [0]
    Польский язык [0]
    Санскрит [0]
    Татарский язык [0]
    Турецкий язык [0]
    Украинский язык [29]
    Финский язык [0]
    Цыганский язык [0]
    Чешский язык [40]
    Чувашский язык [0]
    Шведский язык [0]
    Японский язык [0]
    Информация
    фотообзоры

    Каталог статей

    Главная » Статьи » Языки мира » Белорусский язык

    Функцыянальныя стылі беларускай мовы.Стылістычныя разрады лексікі.

    Функцыянальны стыль — разнавіднасць мовы, якая абслугоўвае пэўную сферу чалавечай дзейнасці: навуку, мастацтва, палітыку, дзелавыя і паўсядзённыя зносіны. Функцыянальныя стылі характарызуюцца формай (вусная, пісьмовая, дыялагічная, маналагічная), мэтай (паведамленне, просьба, загад) і ўмовамі зносін (узрост, характар узаемаадносін субяседнікаў). Стылі маюць спецыфіку і ў лінгвістычных адносінах: у адборы і выкарыстанні лексікі, марфалагічных і сінтаксічных сродкаў.Вылучаюць наступныя стылі: афіцыйна-дзелавы, навуковы, публіцыстычны, мастацкі і гутарковы. Усе моўныя стылі, акрамя гутарковага, кніжныя. Гутарковы з'яўляецца стылем вуснай мовы. Стылістычныя разрады лексікі. Усе словы сучаснай беларускай мовы падзяляюцца паводле стылістычнай характарыстыкі на нейтральный і стылістычна афарбаваныя. Пераважаюць нейтральныя словы, ім уласціва намінатыўная функцыя, яны толькі называюць прадметы, паняцці і з'явы, не ацэньваючы іх. Нейтральныя словы ў слоўніках спецыяльнымі паметамі не адзначаюцца.Стылістычна афарбаваныя словы — такія, што не толькі называюць прадметы, з'явы, падзеі, але адначасова выражаюць дадатковыя эмацыянальна-экспрэсіўныя адценні. Выкарыстанне стылістычна афарбаваных слоў звычайна абмяжоўваецца пэўным стылем мовы, і ў слоўніках яны адзначаюцца спецыяльнымі стылістычнымі паметамі.3 ліку стылістычна афарбаваных вылучаюцца словы гутарковыя і кніжныя. Гутарковы я словы ў слоўніках адзначаюцца паметай разм. (размоўнае), яны ўжываюцца пераважна ў вуснай і пісьмовай гутарковай мове. Некаторыя гутарковыя словы маюць адценне грубасці, спрошчанасці, яны адзначаюцца ў некаторых слоўніках паметай праст. (прастамоўнае). Гутарковымі лічацца дыялектныя словы, уласцівыя мове пэўнай тэрыторыі і адлюстраваныя ў мове мастацкіх твораў. У слоўніках дыялектныя словы маюць памету абл. (абласное).Кніжныя словы маюць у слоўніках памету кніжн. (кніжнае). Яны ўжываюцца пераважна ў пісьмовай навуковай ці публіцыстычнай мове. Многія кніжныя словы — запазычаныя. Сярод іх навуковыя тэрміны розных галін навукі, мастацтва.У складзе кніжнай лексікі вылучаюцца словы так званага высокага стылю, якія ў слоўніках маюць памету высок, (высокае), словы паэтычныя — памета паэт. і словы архаічныя — памета уст. (устарэлае). Часта гэтыя паметы сумяшчаюцца. Словы высокія, паэтычныя, устарэлыя (архаічныя) маюць адценне ўзвышанасці, узнёсласці і ўжываюцца галоўным чынам у паэтычных і публіцыстычных творах.Тыя словы, што захоўваюць вузкаспецыяльнае ўжыванне, адзначаюцца ў слоўніках паметай спец. (спецыяльнае).Слоўнікі сучаснай беларускай літаратурнай мовы сведчаць пра актыўны працэс пераходу кніжных слоў у разрад гутарковых. Шматлікія словы на працягу часу губляюць адценне кніжнасці — спецыяльнасці, тэрміналагічнасці — і замацоўваюцца сярод стылістычна нейтральных слоў.
    Категория: Белорусский язык | Добавил: Admin (11.10.2011)
    Просмотров: 25619 | Рейтинг: 5.0/5 |
    Дополнительный материал для Вас от сайта englishschool12.ru

    АДМИРАЛ НЕЛЬСОН
    CW vsWC. Принцу Уильяму опять пришлось п...
    Разинкина Н.М. Стандартные фразы повседн...

    Скачать бесплатно решебник Кузовлев В.П.... 
    READ THE FOLLOWING TEXT AND DO EXERCISES... 
    Скачать решебник Баранов М.Т. Русский яз... 

    Сочинение "Сны Раскольникова и их х...
    Классный час по культуре поведения учащи...
    Готовые домашние задания по немецкому яз...

    AaronRADIO BOYS CRONIES 
    Таким образом, можно предложить следующу... 
    robert t kiyosaki - rich dad, poor dad 

    Всего комментариев: 0
    Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
    [ Регистрация | Вход ]
    Welcome
    Меню сайта
    Info
    Видео
    englishschool12.ru
    Info

    Сайт создан для образовательных целей
    АНГЛИЙСКАЯ ШКОЛА © 2024
    support@englishschool12.ru

    +12
    Все права защищены
    Копирование материалов возможно только при разрешении администратора сайта
    Сайт управляется системой uCoz