ГЛАВНАЯ страница | Регистрация | Вход| RSS Пятница, 29.03.2024, 00:32

Удобное меню
  • ТЕСТЫ
  • В помощь учителям
  • В помощь изучающим
  • Родителям
  • Скачать
  • Развлечения
  • Нашим ученикам
  • ЕГЭ-2010-2011
  • Teachers' Cafe
  • Info
    Поиск
    Категории раздела
    Белорусский язык [43]
    Грузинский язык [0]
    Древнеанглийский язык [24]
    Иврит [0]
    Испанский язык [103]
    Итальянский язык [0]
    Китайский язык [25]
    Латинский язык [0]
    Латышский язык [0]
    Литовский язык [0]
    Марийские язык [0]
    Польский язык [0]
    Санскрит [0]
    Татарский язык [0]
    Турецкий язык [0]
    Украинский язык [29]
    Финский язык [0]
    Цыганский язык [0]
    Чешский язык [40]
    Чувашский язык [0]
    Шведский язык [0]
    Японский язык [0]
    Информация
    фотообзоры

    Каталог статей

    Главная » Статьи » Языки мира » Белорусский язык

    Пабочныя і ўстаўныя канструкцыі і знакі прыпынку пры іх.Зваротак.Знакі прыпынку пры зваротках

    Пабочнымі могуць быць не толькі словы і словазлучэнні, але і цэлыя сказы. Па семантыцы пабочныя сказы не адрозніваюцца ад пабочных слоў: выражаюць мадальную, эмацыянальную ці лагічную ацэнку, паказваюць на крыніцу выказвання, на сувязь частак, характарызуюць стыль мовы і г. д..Пабочныя сказы могуць быць розныя па складзе: двухсастаўныя асабовыя, аднасастаўныя няпэўна-асабовыя, аднасастаўныя безасабовыя. Пабочныя сказы звычайна ўключаюцца ў асноўнае выказванне без злучнікаў, але могуць быць уведзены з дапамогай злучнікаў і злучальных слоў.Коскамі выдзяляюцца пабочныя сказы, якія пачынаюцца злучнікамі ці злучальнымі словамі як, калі, колькі, што.Пабочныя сказы часам выдзяляюцца працяжнікамі ці дужкамі.Устаўными называюцца словы, словазлучэнні і сказы, якія служаць для выражэння дадатковага паведамлення, заўвагі, удакладнення, тлумачэння ўсяго асноўнага выказвання.Устаўныя словы, словазлучэнні і сказы граматычна не звязаны з членамі асноўнага сказа, але паведамленні заўвагі, удакладненні,тлумачэнні могуць быць друга-раднымі ці вельмі важнымі для разумения сэнсу сказа. Яны заўсёды выдзяляюцца інтанацыйна. На пісьме гэтая інтанацыйная адасобленасць афармляецца працяжнікамі або дужкамі.Устаўныя канструкцыі ўжываюцца для тлумачэння незнаемых, невядомых або малаўжывальных слоў і выразаў.Устаўныя канструкцыі могуць удакладняць выказванне ў цэлым ці асобныя яго члены.У структуры сказа ўстаўныя словы, словазлучэнні і сказы часам могуць захоўваць сувязь з тымі кампанентамі сказа, да якіх яны адносяцца, і афармляюцца як своеасаблівыя члены сказа ці часткі складанага сказа.Устаўныя канструкцыі могуць адносіцца да часткі складанага сказа, да члена сказа, да ўсяго сказа.У сказ устаўныя канструкцыі могуць уключацца:без злучнікаў і злучальных слоў;з дапамогай злучнікаў і, а, ці і інш.;з дапамогай падпарадкавальных злучнікаў і злу¬чальных слоў калі, хоць, бо, як, што, які і інш..Устаўныя словы, словазлучэнні і сказы адрозніваюцца ад пабочных тым, што могуць дадаткова тлумачыць час, месца, прычыну дзеяння, характарызаваць асобу, падзею, супастаўляць, удакладняць сказанае, дапаўняць асобныя члены асноўнага выказвання, што не ўласціва пабочным канструкцыям. У адрозненне ад пабочных устаўныя канструкцыі ніколі не бываюць у пачатку асноўнай часткі, а заўсёды стаяць у сярэдзіне сказа або ў канцы.Устаўныя словы, словазлучэнні і сказы, як і пабочныя, узбагачаюць асноўны сказ дадатковым зместам, напаўняюць сказ той ці іншай інтанацыяй, уключаюцца ў сказ з дапамогай злучнікаў і злучальных слоў, а таксама і устаўныя, і пабочныя кампаненты граматычна не звязаны са сказам.Устаўныя словы, словазлучэнні і сказы на пісьме выдзяляюцца дужкамі, працяжнікамі, а часам — коскамі.Зваротак — слова або спалучэнне слоў, што называюць асобу ці прадмет, да якіх звяртаюцца з мовай.Зваротак граматычна не звязаны з членамі сказа, захоўвае адасобленасць сваёй пазіцыі і не з'яўляецца членам сказа.Зваротак ужываецца не толькі з мэтай прыцягнуць увагу субяседніка, аднак і выразіць адносіны да яго з боку гаворачага.Звароткі ўваходзяць у склад вобразных сродкаў мовы, надаюць ёй большую жывасць, эмацыянальнасць, экспрэсіўнасць, выразнасць.Зваротак выражаецца:назоўнікам у назоўным склоне;клічнай формай назоўніка (старажытны клічны склон);прыметнікамі і дзеепрыметнікамі ў назоўным склоне, якія перайшлі ў назоўнікі.Знакі прыпынку пры зваротку.У пачатку ці канцы сказа зваротак аддзяляецца, а ў сярэдзіне сказа — выдзяляецца коскамі.Калі зваротак стаіць у пачатку сказа і вымаўляецца з моцным пачуццём, то пасля яго ставіцца клічнік, а наступнае слова сказа пішацца з вялікай літары.Часціца о ад зваротка знакам прыпынку не аддзя¬ляецца.Калі перад звароткам стаіць выклічнік ой, ах, эх і інш. або выклічнік разам з займеннікам ты (вы), то коскамі выдзяляецца толькі зваротак.
    Категория: Белорусский язык | Добавил: Admin (11.10.2011)
    Просмотров: 14425 | Рейтинг: 3.0/5 |
    Дополнительный материал для Вас от сайта englishschool12.ru

    АНГЛИЙСКИЙ ЛЕТНИЙ ЛАГЕРЬ
    Дуда Н.В. Тестовые задания для подготовк...
    Занятия с англоязычными преподавателями....

    ДВА ЯЗЫКА У ЧЕЛОВЕКА И ОДИН У ЧЕЛОВЕЧЕСТ... 
    Местоимения Every и Each 
    Скачать Решебник Бархударов С.Г. Русский... 

    Рекомендованная литература для обучения ...
    Примерное Содержание отчета по практике
    Английский язык для школьников №6

    ВОПРОСЫ К ЭКЗАМЕНУ по Русскому языку 
    Неопределённый артикль 
    О РЕАЛЬНОМ И ФИКТИВНОМ СКЛОНЕНИИ ПРЕДЛОЖ... 

    Всего комментариев: 0
    Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
    [ Регистрация | Вход ]
    Welcome
    Меню сайта
    Info
    Видео
    englishschool12.ru
    Info

    Сайт создан для образовательных целей
    АНГЛИЙСКАЯ ШКОЛА © 2024
    support@englishschool12.ru

    +12
    Все права защищены
    Копирование материалов возможно только при разрешении администратора сайта
    Сайт управляется системой uCoz