ГЛАВНАЯ страница | Регистрация | Вход| RSS Суббота, 20.04.2024, 07:31

Удобное меню
  • ТЕСТЫ
  • В помощь учителям
  • В помощь изучающим
  • Родителям
  • Скачать
  • Развлечения
  • Нашим ученикам
  • ЕГЭ-2010-2011
  • Teachers' Cafe
  • Info
    Поиск
    Категории раздела
    Белорусский язык [43]
    Грузинский язык [0]
    Древнеанглийский язык [24]
    Иврит [0]
    Испанский язык [103]
    Итальянский язык [0]
    Китайский язык [25]
    Латинский язык [0]
    Латышский язык [0]
    Литовский язык [0]
    Марийские язык [0]
    Польский язык [0]
    Санскрит [0]
    Татарский язык [0]
    Турецкий язык [0]
    Украинский язык [29]
    Финский язык [0]
    Цыганский язык [0]
    Чешский язык [40]
    Чувашский язык [0]
    Шведский язык [0]
    Японский язык [0]
    Информация
    фотообзоры

    Каталог статей

    Главная » Статьи » Языки мира » Белорусский язык

    Простая мова і знакі прыпынку пры ей.Цытаты і правілы іх афармлення

    Простая мова — чужое выказванне, якое перадаецца кім-небудзь дакладна, з захаваннем яго зместу і формы - лексічных, граматычных і стылістычных асаблівасцей.Сінтаксічная канструкцыя з простай мовай складаецца з дзвюх частак: простай мовы і слоў аўтара, якія паказваюць, каму гэтае выказванне належыць, да каго яно звернута, як, дзе і пры якіх абставінах было сказана. Простая мова ў адносінах да слоў аўтара выступае як незалежны кантэкст; яна аб'ядноўваецца з імі толькі сэнсава і інтанацыйна, выражаючы аб'ектныя, суб'ектныя і азначальныя адносіны.Простая мова вьгзначаецца наяўнасцю розных моўна-выяўленчых і эмацыянальньйс сродкаў: выклічнікаў, звароткаў, мадальных слоў, часціц і г. д. У ёй захоўваюцца многія элементы размоўнага стылю: ужываюцца дыялектызмы, устарэлыя словы, прафісіяналізмы і інш. Разам з аўтарскімі словамі яна ўтварае бяззлучнікавы сказ, дзе можа займаць адвольнае месца ў адносінах да слоў аўтара. Кали словы аўтара стаяць перад простай мовай, пасля іх ставіцца двукроп'е, а простая мова бярэцца ў двукоссе і пачынаецца з вялікай літары.Калі простая мова стаіць перад словамі аўтара, то па¬сля яе ставяцца коска (ці пытальнік, клічнік, шматкроп'е) і працяжнік; словы аўтара пачынаюцца з малой літары.Калі словы аўтapa раздзяляюць простую мову на дзве часткі, то знакі прыпынку ставяцца наступиым чынам: калі словы аўтара перарываюць простую мову там, дзе не павінна быць ніякага знаку прыпынку або трэба было б паставіць коску, кропку з коскай, двукроп'е ці працяжнік, то словы аўтара выдзяляюцца коскамі і працяжнікамі, і другая частка простой мовы пачынаецца з малой літары; калі словы аўтара перарываюць простую мову там, дзе павінны стаяцъ кропка, пытальнік ці клічнік, то пе¬рад словамі аўтара, якія пачынаюцца з малой літары, ставіцца коска, пытальнік ці клічнік і працяжнік, а пасля іх - кропка і працяжнік; другая частка простай мовы па¬чынаецца з вялікай літары; калі аўтарскія словы ўжываюцца з двума выказнікамі-дзеясловамі, адзін з якіх адносіцца да другой часткі простай мовы, то пасля слоў аўтара ставяада дву¬кроп'е і працяжнік; другая частка простай мовы пішацца з вялікай літары; калі словьі аўтара, размешчаныя ў сярэдзіне прос¬тай мовы, дзеляцца на асобныя сказы, паміж імі стаіць кропка, тады кожная частка бярэцца ў двукоссе; калі простая мова знаходзіцца ў сярэдзіне слоў аўтара, то перад ёю ставіцца двукроп'е, а сама мова пачынаецца з вялікай літары і бярэцца ў двукоссе з адпаведным яе інтанацыі знакам прыпынку ў канцы. Працяг аўтарскіх слоў пачынаецца з малой літары, а перад імі ставіцца патрэбны знак прыпынку; кожная рэпліка дыялога (размовы давюх асоб) пішацца звычайна з чырвонага радка, і перад ёй ставіцца працяжнік; калі дыялог запісваецца ў адзін радок, кожная яго рэпліка бярэцца ў двукоссе з адпаведным яе будове і інтанацыі знакам прыпынку ў канцы. Пры адсутнасці слоў аўтара выказванні розных асоб раздзяляюцца пра-цяжнікам. Цытаты і правілы іх афармлення. Цытата - даслоўная вытрымка з чыйго-небудзь выказвання, кнігі ці дакумента, якая выкарыстоўваецца для пацвярджэння думкі або ілюстрацыі. Спосабы афармлеяня цытат своеасаблівыя.Як простая мова, цытата афармляецца тады, калі яна суправаджаецца словамі аўтара.Калі цытата ўключаецца ў тэкст як частка сказа (або як даданы сказ), яна пачынаецца з малой літары і бярэцца ў двукоссе. Шматкроп'е ставіцца на месцы пропуску слоў і выразаў у цытаце.Вершаваныя цытаты, а таксама эпіграф - кароткае выслоўе, якое раскрывае тэму і ідэю твора, — у двукоссе не бяруцца.Пры цытатах заўсёды даецца спасылка на аўтара і яго твор або толькі на аўтара. Яна звычайна размяшчаецца пасля цытаты ў дужках або ў зносцы.
    Категория: Белорусский язык | Добавил: Admin (11.10.2011)
    Просмотров: 10461 | Рейтинг: 4.1/7 |
    Дополнительный материал для Вас от сайта englishschool12.ru

    Путешествие по Лондону (путеводитель)
    Как научить ребенка английскому языку.
    Самые древние английские слова

    Игры, объединяющие детей и взрослых 
    My School 
    Реформа образования и некоторые особенно... 

    Рекомендованная литература для обучения ...
    Рекомендованная литература для обучения ...
    Сочинение Основные темы и проблемы в ром...

    Л.Е. КЕРТМАН ГЕОГРАФИЯ ИСТОРИЯ И КУЛЬТУР... 
    House of Sand: poem 
    Repeng - Репетитор английского языка 

    Всего комментариев: 0
    Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
    [ Регистрация | Вход ]
    Welcome
    Меню сайта
    Info
    Видео
    englishschool12.ru
    Info

    Сайт создан для образовательных целей
    АНГЛИЙСКАЯ ШКОЛА © 2024
    support@englishschool12.ru

    +12
    Все права защищены
    Копирование материалов возможно только при разрешении администратора сайта
    Сайт управляется системой uCoz