ГЛАВНАЯ страница | Регистрация | Вход| RSS Пятница, 19.04.2024, 03:45

Удобное меню
  • ТЕСТЫ
  • В помощь учителям
  • В помощь изучающим
  • Родителям
  • Скачать
  • Развлечения
  • Нашим ученикам
  • ЕГЭ-2010-2011
  • Teachers' Cafe
  • Info
    Поиск
    Категории раздела
    Белорусский язык [43]
    Грузинский язык [0]
    Древнеанглийский язык [24]
    Иврит [0]
    Испанский язык [103]
    Итальянский язык [0]
    Китайский язык [25]
    Латинский язык [0]
    Латышский язык [0]
    Литовский язык [0]
    Марийские язык [0]
    Польский язык [0]
    Санскрит [0]
    Татарский язык [0]
    Турецкий язык [0]
    Украинский язык [29]
    Финский язык [0]
    Цыганский язык [0]
    Чешский язык [40]
    Чувашский язык [0]
    Шведский язык [0]
    Японский язык [0]
    Информация
    фотообзоры

    Каталог статей

    Главная » Статьи » Языки мира » Белорусский язык

    Сутнасць паняццяў “спецыяльная лексіка”, “тэрмін”,“терміналогія”.Асноўныя крыніцы папаўнення тэрміналагічнай лексікі.

    Натуральнае папаўненне тэрміналагічнай лексікі неаддзельна ад умоў развіцця і функцыянавання нацыянальнай мовы. Паколькі беларуская мова характарызуецца працягласцю і перарывістасцю яе гістарычнага развіцця, то ёсць падставы сцвярджаць, што натуральнае фарміраванне беларускай тэрміналогіі таксама з'яўляецца працяглым, але перарывістым. Іменна перарывістасцю працэсу фарміравання беларуская мова адрозніваецца ад рускай. Такія экстралінгвістычныя фактары, як забарона беларускай мовы Варшаўскім сеймам у 1696 г. і негатыўныя адносіны да яе царскага ўрада Расіі адмоўна ўздзейнічалі на пераемнасць натуральнага фарміравання тэрміналагічнай лексікі, паколькі замацаванне навуковых тэрмінаў адбываецца перш за ўсё ў працэсе іх ужывання ў друкаваных выданнях. Лексікаграфічная ж і ўласна тэрміналагічная работа у такіх сацыяльных умовах наогул не магла быць арганізавана. Пэўнае ўяўленне аб складзе і развіцці навуковай лексікі старабеларускай мовы маем зараз толькі з сучасных даследаванняў дзелавых помнікаў беларускай дісьменнасці 14-18 стст..Першапачатковай асновай фарміравання тэрміналагічнай лексікі старабеларускай мовы правамерна лічыць намінацыі розных прадметаў і з'яў прыроды ў народным маўленні і пазней фіксацыю гэтых намінацый у пісьмовых помніках старабеларускай мовы. У гэтай сувязі неабходна адзначыць вялікую ролю пісьмовай традыцыі, развітых лексічных, словаўтваральных, граматычных і іншых моўных сродкаў у развіцці тэрміналогіі кожнай нацыянальнай мовы. Так дзякуючы старажытнай пісьмовай традыцыі, высокаму ўзроўню развіцця беларускай мовы ў 14 - першай палове 17 ст., на беларускай літаратурнай мове ў 19 ст. былі створаны не толькі шэдэўры мастацкай літаратуры, але і напісаны ,навукова-папулярныя творы, творы палітычнай сатыры і інш. Гэтая ж з'ява наглядаецца і ў іншых славянскіх мовах.
    Спецыяльная лексіка. Акрамя агульнанароднай лексікі у літаратурнай мове ёсць многа слоў, якімі карыстаюцца і якія разумеюць галоўным чынам прадстаўнікі пэўнай прафесіі, спецыяльнасці. Гэта спецыяльная, або прафесіянальна-тэрміналагічная, лексіка.Да спецыяльнай, або прафесіянальна-тэрміналагічнай, лексікі адносяцца прафесіяналізмы і тэрміны, прафесіяналізмы— словы, якія ўжываюцца ў мове прадстаўнікоў вузкіх спецыяльнасцей і прафесій. Гэтыя словы бытуюць галоўным чынам у вуснай мове людзей пэўнай прафесіі і ў большасці выпадкаў не з'яўляюцца навуковымі абазначэннямі данага прадмета або паняцця. Тэрмін — гэта слова або спалучэнне слоў, прынятае для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяў і абазначэння спецыяльных прадметаў. У адрозненне ад іншых слоў-нятэрмінаў тэрмін увогуле адназначны, не можа быць сінанімічны іншым словам. Гаварыць аб адназначнасці тэрміна можна толькі ў межах дадзенай тэрміналогіі, у межах канкрэтнай навукі, таму што нярэдка мнагазначнае слова ў розных навуках можа мець зусім розныя значэнні. У мастацкіх і публіцыстычных творах прафесіяналізмы і тэрміны могуць выкарыстоўвацца як сродак моўнай характарыстыкі персанажаў, як элемент стілізацыі твора.
    Категория: Белорусский язык | Добавил: Admin (11.10.2011)
    Просмотров: 11464 | Рейтинг: 0.0/0 |
    Дополнительный материал для Вас от сайта englishschool12.ru

    Каучсерфинг. или Халявный туризм.
    Как в новогодние праздники не забыть анг...
    Музланова Е.С. Английский язык. ЕГЭ-2009...

    Английская музыка 
    Идиомы 
    Lewis Carroll 

    Времена в английском языке (PRESENT)
    Английский язык для школьников №8
    Диалог на английском языке

    Harry Potter and the Goblet of Fire 
    J.R.R.Tolkien, Return the King 
    План урока в 7 классе 

    Всего комментариев: 0
    Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
    [ Регистрация | Вход ]
    Welcome
    Меню сайта
    Info
    Видео
    englishschool12.ru
    Info

    Сайт создан для образовательных целей
    АНГЛИЙСКАЯ ШКОЛА © 2024
    support@englishschool12.ru

    +12
    Все права защищены
    Копирование материалов возможно только при разрешении администратора сайта
    Сайт управляется системой uCoz