Графіка - гэта раздзел беларускага мовазнаўства, у якім вывучаюцца: 1) сістэма суадносін паміж літарамі і гукамі; 2) сукупнасць усіх сродкаў для абазначэння вуснай мовы на пісьме; 3) напісанне літар і іншых графічных знакаў. Адначасова гэта і сістэма пісьмовых знакаў пэўнай мовы. Асновай беларускай графікі з'яўляюцца літары. Акрамя таго, да сродкаў беларускай графікі адносяцца знакі прыпынку, апостраф, злучок, розныя прыёмы скарачэння слоў, пропускі паміж словамі, абзац, знак націску, лічбы, усе матэматычныя анакі і інш. Галоўная задача графікі — устанаўленне суадносін паміж літарамі і гукамі сучаснай беларускай мовы. Графіка акрэслівае гукавое значэнне кожнай літары, узятай асобна і ў спалучэнні з іншымі літарамі ў слове, займаецца вывучэннем малюнкаў літар, іх абрысаў. Паводле спосабу перадачы і малюнка літар графіка падзяляецца на пісьмовую і друкарскую. Беларуская графіка заснавана на двух прынцыпах — гукавым і складовым. Гукавы прынцып заключаецца ў тым, што літара як графічны знак ужываецца ў залежнасці ад суседніх літар і служыць для абазначэння аднаго пэўнага гука. Складовы прынцып беларускай графікі заключацца ў тым, што літара як графічны знак можа: а) абазначаць два гукі; б) выконваць, акрамя асноўнай функцыі абазначаць гук, дадатковую функцыю. Менавіта дзякуючы складоваму прынцыпу дасягаецца эканомія графічных сродкаў. Беларуская графіка непасрэдна звязана з фанетыкай, таму што яна будуецца ў адпаведнасці з гукавой сістэмай сучаснай беларускай мовы. Алфавіт.Ф а н е т ы к а — раздзел мовазнаўства, які вывучае ўтварэнне гукаў, іх класіфікацыю, змяненне, чаргаванне, склад і націск.Гук — найменшая непадзельная адзінка мовы. На пісьме гукі мовы абазначаюцца ўмоўнымі графічнымі знакамі — літарамі. Усе літары той або іншай мовы, размешчаныя ў строгім і нязменным парадку, складаюць алфавіт. У аснове сучаснага беларускага алфавіта ляжыць к і р ы л і ц а — старажытная славянская азбука, якая атрымала сваю назву ў гонар першага славянскага асветніка Кірьілы. У славянскім алфавіце было 43 літары, 24 з іх запазычаны з грэчаскага пісьма. Кірылаўскім пісьмом карысталіся на Беларусі да канца XVII cт., калі польскі сейм забараніў ужываць беларускую мову ў афіцыйным справаводстве. 3 канца XVII ст. пачалі пісаць па-беларуску лацінскімі літарамі, выкарыстанне якіх было звязана з уваходам Беларусі ў склад Рэчы Паспалітай, калі афіцыйнай мовай стала польская, у аснове графічнай сістэмы якой ляжыць лацінскае пісьмо. Лацінскі алфавіт для беларускага пісьма выкарыстоўваўся да 30-х гг. XX ст. Беларускія пісьменнікі пісалі свае творы па-беларуску лацінскімі літарамі. У 1708 г. кірылаўскі алфавіт, якім мы карыстаемся зараз, быў рэфармаваны загадам Пятра Першага. 3 яго былі выкінуты некаторыя літары, спрошчаны знешні выгляд літар, набліжаны па форме да літар лацінскага алфавіта. Рэфармаваны алфавіт атрымаў назву «грамадзянка», бо ім друкавалі афіцыйныя паперы — «грамадзянскія акты». У сучасным беларускім алфавіце 32 літары.розныя літары могуць абазначаць адзін гук. Апостраф літарай не з'яуляецца, гэта надрадковы знак, ён паказвае на раздзельнае вымаўленне прыстаўкі, што заканчваецца на зычную, і кораня, што пачынаецца з галоснай е, ё, ю, я або націскной галоснай і. Не ўсе гукі, якія ёсць у сучаснай беларускай мове, абазначаюцца асобнымі літарамі. Гукаў значка больш, чым літар. Дзесяць галосных літар: а, о, у, ы, э, і, е, ё, ю, я; 21 літара: 6, в, г, д, ж, з, й к л, м, н, п, р, с, т, у ф, х, ц,ч,ш. Злітныя зычныя гукі [дж] і [дз*] на пісьме абазначаюцца слалучэннем літар дж і дз. У беларускай мове 45 гукаў. Паміж гукамі і літарамі ўстанаўліваюцца пэўныя суадносіны: а) дзве а то і тры літары абазначаюць адзін гук; б) адна літара абазначае два гукі; в) адна літара можа абазначаць розныя гукі.
|