ГЛАВНАЯ страница | Регистрация | Вход| RSS Пятница, 10.07.2026, 05:50

Удобное меню
  • ТЕСТЫ
  • В помощь учителям
  • В помощь изучающим
  • Родителям
  • Скачать
  • Развлечения
  • Нашим ученикам
  • ЕГЭ-2010-2011
  • Teachers' Cafe
  • Info
    Поиск
    Категории раздела
    Белорусский язык [43]
    Грузинский язык [0]
    Древнеанглийский язык [24]
    Иврит [0]
    Испанский язык [103]
    Итальянский язык [0]
    Китайский язык [25]
    Латинский язык [0]
    Латышский язык [0]
    Литовский язык [0]
    Марийские язык [0]
    Польский язык [0]
    Санскрит [0]
    Татарский язык [0]
    Турецкий язык [0]
    Украинский язык [29]
    Финский язык [0]
    Цыганский язык [0]
    Чешский язык [40]
    Чувашский язык [0]
    Шведский язык [0]
    Японский язык [0]
    Информация
    фотообзоры

    Каталог статей

    Главная » Статьи » Языки мира » Белорусский язык

    Лексіка беларускай мовы паводле паходжання
    Беларуская лексіка сілкуецца з двух асноўных крыніц: сваей асабістай прыроджанай беларускай і замежнай. Усе лексічныя адзінкі падзяляюцца на спрадвечні беларускія і запазычаныя.Спрадвечна беларускія словы не з'яўляюцца аднароднымі. Другія спрадвечна беларускія лексемы паходзяць з агульнаславянскай моўнай крыніцы і прыдатны або ўсім, або большасці славянскіх моў. Трэція беларускія словы з'яўляюцца агульнымі для ўсіх усходніх славян.Чацвёртая група спрадвечна беларускіх лексем адносіцца да ўласнага набытку нашага народа, не ўжываецца нават у блізкароднасных мовах.Усе зазначаныя групы спрадвечна беларускай лексікі гістарычна, па часе ўзнікнення характарызуюцца ў прыведзеным парадку іх пералічэння. Беларуская пісьменнасць усталёўваецца у 13-14 стс або ўсяго каля сямісот гадоў таму.Індаеўрапейскі пласт лексікі адзначаецца ў індыйскіх, іранскіх, германскіх, раманскіх, балтыйскіх, славянскіх і іншых моўных групах, якія з'яўляюцца роднаснымі, але ў рознай ступені, што адзначаецца ў неаднолькавым падабенстве знешняй формы слова.Як правіла, гэта тыя аднакаранёвыя словы розных часцін мовы, якія звязаны з намінацыяй найбольш блізкіх чалавеку рэалій, што непасрэдна акалялі яго будзённае жыццё.Зразумела, гучанне і напісанне слоў індаеўрапейскага паходжання ў розных мовах не супадаюць, але рысы падабенства ў іх формах відавочныя.Агульнаславянскія лексемы займаюць значна большую долю ў слоўніку беларускай мовы ў параўнанні з індаеўрапейскай. Па стулені блізкасці да самога чалавека агульнаславянскія найменні рэалій можна ўпарадкаваць умоўна на наступныя тэматычныя групы: назвы органаў і частак цела, назвы сваякоў, найменні асоб, з'яў і аб'ектаў навакольнага асяроддзя, прыроды, раслін, іх пладоў, свойскіх і дзікіх жывёл, рыб, птушак, насякомых, прылад працы, карысных выкапняў, адрэзкаў часу, абстрактных паняццяў,назвы дзеянняў, або дзеясловы, найменні прыкмет, або прыметнікі, назвы ліку, або лічэбнікі, займеннікі, прыслоўі, прыназоўнікі і злучнікі.Прыведзеныя агульнаславянскія лексемы з'яўляюцца старажытнымі, аднакаранёвымі, з невытворнай асновай, уваходзяць у асноўны фонд лексікі беларускай мовы, вельмі ўжывальнымі, міжстылёвымі, з практычна нязменным планам зместу большасці зазначаных слоў, што дайшлі да нас з глыбіні вякоў; а знамянальныя лексемы з'яўляюцца актыўнымі з дэрывацыйнага пункту гледжання.Усходнеславянская лексіка прыдатна пераважна толькі беларускай, рускай, украінскай мовам і пашырае ўсе тыя тэматычныя групы назоўнікаў і слоў іншых часцін мовы, што адзначаны вышэй у дачыненні да агульнаславянскай лексікі.Уласна беларуская лексіка літаратурнай мовы мае пераважна народна-гутарковае і дыялектнае паходжанне.Да літаратурных слоў дыялектнага паходжання належаць шматлікія найменні як камкрэтных прадметаў самых разнастайных тэм, так і найменні адцягненых паняццяў, назоўнікі, а таксама знамянальныя словы іншых часцін мовы. Лексікон сучаснай беларускай літаратурнай мовы толькі за савецкі перыяд жыцця краіны папоўніўся за кошт народна-гутарковай лексікі не менш як на трэць.3 іншых уласна беларускіх лексем адзначым агульнаславянскія словы, што не ўжываюцца ў сучасных рускай і ўкраінскай літаратурных мовах, агульнаславянскія словы з беларускімі афіксамі, калькі пераважна з рускіх слоў, арганічна засвоеныя іншаземныя словы, небеларускі характар якіх не адчуваецца носьбітамі мовы і можа выкрывацца толькі шляхам этымалагічнага аналізу, вынікі чаго трэба прымаць асцярожна, бо многія словы могуць мець агульную крыніцу паходжання.Сярод запазычаных слоў беларускай мовы можна выдзеліць тры групы: інтэрнацыянальныя словы, што ўжываюцца не меней чым у чатырох мовах, якія належаць да трох розных моўных груп, у прыватнасці еўрапейскіх; словы, запазычаныя з канкрэтнай замежнай мовы і ўласцівыя толькі ей або ёй і мове, праз якую адбылося запазычанне; варварызмы, або замежныя словы, што ўжываюцца ў беларускай мове, але яшчэ не прыжыліся ў ёй, адчуваюцца як замежныя, не ўключаны ў слоўнікі беларускай літаратурнай мовы.Да інтэрнацыянальных лексем належаць словы, запазычаныя з грэчаскай і лацінскай моў і звязаныя часцей за ўсё з адцягненымі паняццямі, катэгорыямі навукі, культуры, адукацыі, тэхнічнымі вырабамі, дэталямі.Многія словы пераняты ад суседніх моў. Падобныя словы не сталі інтэрнацыянальнымі, бо ўжываюцца ў абмежаванай колькасці моў.Да варварызмаў належаць словы, якія ўжываюцца пераважна ў вусным маўленні асобных сацыяльных груп насельніцтва, сітуацыйна замацаваны, не падлягаюць граматычным зменам, маюць свае лексічныя адменнікі ў беларускай мове.Запазычаныя словы пранікалі ў старабеларускую літаратурную мову або непасрэдна, або праз польскую, у новай беларускай літаратурнай мове інтэрнацыянальныя словы адносна рэдка ўжываліся ў 19 ст., і толькі ў 20 ст. праз рускую мову пачалі шырока ўкараняцца ў такія стылі беларускай літаратурнай мовы, як навуковы,афіцыйна-дзелавы, публіцыстычны, радзей ужываюцца ў гутарковым стылі і ў стылі мастацкай літаратуры.
    Категория: Белорусский язык | Добавил: Admin (11.10.2011)
    Просмотров: 15473 | Рейтинг: 4.5/2 |
    Дополнительный материал для Вас от сайта englishschool12.ru


    Модальные глаголы (Modal Verbs) 
    Моя будущая профессия 
    Смех 

    Рекомендованная литература для обучения ...
    Примерное Содержание отчета по практике
    Как оформить класс английского языка?

    ПЕРЕСЕЧЕНИЕ ФУНКЦИОНАЛЬНО-СЕМАНТИЧЕСКИХ ... 
    sheldon, sidney - 2000 - the sky is fall... 
    WORK, a poem 

    Всего комментариев: 0
    Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
    [ Регистрация | Вход ]
    Welcome
    Меню сайта
    Info
    Видео
    englishschool12.ru
    Info

    Сайт создан для образовательных целей
    АНГЛИЙСКАЯ ШКОЛА © 2026
    support@englishschool12.ru

    +12
    Все права защищены
    Копирование материалов возможно только при разрешении администратора сайта
    Сайт управляется системой uCoz