ГЛАВНАЯ страница | Регистрация | Вход| RSS Вторник, 25.08.2026, 17:49

Удобное меню
  • ТЕСТЫ
  • В помощь учителям
  • В помощь изучающим
  • Родителям
  • Скачать
  • Развлечения
  • Нашим ученикам
  • ЕГЭ-2010-2011
  • Teachers' Cafe
  • Info
    Поиск
    Категории раздела
    Белорусский язык [43]
    Грузинский язык [0]
    Древнеанглийский язык [24]
    Иврит [0]
    Испанский язык [103]
    Итальянский язык [0]
    Китайский язык [25]
    Латинский язык [0]
    Латышский язык [0]
    Литовский язык [0]
    Марийские язык [0]
    Польский язык [0]
    Санскрит [0]
    Татарский язык [0]
    Турецкий язык [0]
    Украинский язык [29]
    Финский язык [0]
    Цыганский язык [0]
    Чешский язык [40]
    Чувашский язык [0]
    Шведский язык [0]
    Японский язык [0]
    Информация
    фотообзоры

    Каталог статей

    Главная » Статьи » Языки мира » Белорусский язык

    Лексікаграфія.Тыпы слоўнікаў

    Лексікаграфія— раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца тэорыя і практыка складання слоўнікаў. Задачамі лексікаграфіі з'яўляюцца вызначэнне тыпаў слоўнікаў і будовы слоўнікавых артыкулаў, распрацоўка памет і прыёмаў тлумачэння значэння слова, размежаванне ў слоўніках амонімаў. Дзякуючы ўсебаковаму даследаванню слова як моўнай адзінкі магчыма складанне слоўнікаў. У слоўніках не толькі фіксуецца, сістэматызуецца і апісваецца лексіка беларускай мовы, але і замацоўваюцца літаратурныя нормы, што спрыяе павышэнню пісьменнасці і культуры маўлення.Слоўнік - гэта кніга, у якой фіксуюцца словы, пададзеныя ў алфавітным парадку; да слоў даюцца тыя ці іышыя тумачэнні або пераклад на іншую мову. Слова, якое тлумачыцца ў слоўніку, называецца рэестравым ловам. Рэестравае слова разам з усімі звесткамі пра яго складае слоўнікавы артыкул. Будова слоўнікавага артыкула вызначаецца тыпам слоўніка. Рэестравае слова падаецца ў слоўніках у пачатковай форме. Размяшчаюцца рэестравыя словы ў слоўніках у алф або ў алфавітна-гнездавым парадку. Граматычная і стылістычная характарыстыкі слова даюцца шляхам выкарыстання розных памет. Да граматычных адносяцца паметы роду, назвы часцін мовы, паметы трывання, а таксама некаторыя іншыя паметы граматычнага характару. У стылістычную характарыстыку слова ўваходзяць паметы, якія паказваюць на абмежаванае выкарыстанне слоў: разм. (размоўнае), абл. (абласное), тбкіж. (кніжнае), уст., ласк,; на сферу выкарыстання.Тлумачэнне значэння слова складае яго сэнсавую характарыстыку. Значэнне слоў раскрываецца апісальна; шляхам падбору сінонімаў; выяўленнем словаўтваральных сувязей слова. У перакладных слоўніках рэестравае слова тлумачыцца падборам адпаведных слоў з другой мовы.Тлумачэнне значэння слова ўдакладняецца ілюстрацыямі, якімі з'яўляюцца цытаты, узятыя з літаратурных крыніц. У якасці ілюстрацыйнага матэрыялу могуць выкарыстоўвацца таксама цытаты са старажытных помнікаў, дыялектныя запісы, прыказкі і інш. Ілюстрацыйны матэрыял залежыць ад тыпу слоўніка.У слоўніках размяжоўваюцца мнагазначныя словы і словы-амонімы. Значэнні мнагазначнага слова падаюцца ў адным слоўнікавым артыкуле, кожнае значэнне пазначаецца арабскай лічбай і падаецца з чырвонага радка (акрамя першага). Словы-амонімы пазначаюцца надрадковай лічбай, якая ставіцца пасля слова, і падаюцца ў асобных слоўнікавых артыкулах.
    Слоўнікі беларускай мовы.У слоўніках беларускай мовы сістэматызуецца і апісваецца беларуская лексіка. Вылучаюцца дзве групы беларускіх слоўнікаў — энцыклапедычныя і лінгвістычныя. Энцыклапедычныя слоўнікі падаюць кароткія звесткі па ўсіх ці асобных галінах навукі і тэхнікі, літаратуры, мастацтва і інш. Яны тлумачаць не словы, а самі паняцці, прадметы, з'явы, падзеі, расказваюць аб гістарычных асобах, выдатных дзеячах навукі, культуры. Загаловак слоўнікавага артыкула ў такіх даведніках — гэта назоўнік ці словазлучэнне з назоўнікам. Энцыклапедычныя слоўнікі бываюць агульныя (універсальныя) і галіновыя. Да універсальных належыць «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя», у якой расказваецца пра чалавецтва і сусвет, пра мінулае і сучаснае Беларусі, апісваюцца яе гарады і вёскі, рэкі і азёры, раслінны і жывёльны свет. Да галіновых энцыклапедычных слоунщау адносяцца «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі» .Энцыклапедычнымі даведнікамі з'яўляюцца і біяграфічныя слоўнікі, або персанальныя энцыклапедыі. Лінгвістычныя слоўнікі тлумачаць значэнне слова (фразеалагізма), вызначаюць яго ўжыванне, паходжанне, напісанне, вьшаўленне, утварэнне, даюць яго граматычную і стылістычную характарыстыку. Яны бываюць аднамоўныя, двухмоўныя і шматмоўныя. У залежнасці ад таго, якія словы ўключаюцца ў слоўнік і як яны тлумачацца, аднамоўныя слоўнікі падзяляюцца на тлумачальныя, дыялектныя, арфаграфічныя, арфаэпічныя, тэрміналагічныя, фразеалагічныя і'інш. Двухмоўныя і шматмоўныя — гэта перакладныя слоўнікі, у якіх пры дапамозе слоў роднай мовы тлумачацца словы іншай ці іншых моў або наадварот — да беларускіх слоў падбіраюцца адпаведнікі з іншых моў.Перакладныя слоўнікі дапамагаюць пры перакладзе тэкстаў з адной мовы на другую. У тлумачальных слоўніках раскрываецца значэнне слова, даецца яго граматычная і стылістычная характарыстыка, адлюстроўваецца мнагазначнасць, аманімія, падаюцца фразеалагізмы з гэтым словам. Будова слоўнікавага артыкула наступная: загаловачнае слова з абазначэннем націску, далей ідзе граматычная і стылістычная памета, раскрыццё сэнсу слова, пасля, пры неабходнасці,— кароткія словазлучэнні ці сказы. У канцы слоўнікавага артыкула, пасля знака <>,змяшчаюцца фразеалагізмы і тэрміналагічныя словазлучэнні. Арфаграфічныя слоўнікі вызначаюць правільнае напісанне слоў, садзейнічаюць замацаванню ў пісьмовай практыцы асноўных нормаў беларускага правапісу, павышэнню культуры мовы.Арфаграфічныя слоўнікі адлюстроўваюць літаратурнае вымаўленне слоў і іх формаў.
    Категория: Белорусский язык | Добавил: Admin (11.10.2011)
    Просмотров: 19409 | Рейтинг: 3.8/16 |
    Дополнительный материал для Вас от сайта englishschool12.ru


    "Узнать всю подноготную" 
    Ex. 11. Comment on the nouns in bold ty... 
    Разделенные одним языком 

    Рекомендованная литература для обучения ...
    Английский язык для школьников №19
    Рекомендованная литература для обучения ...

    Интегрированный урок по английскому язык... 
    Полисемия окказионального слова 
    Елисеева В. В. Лексикология английского ... 

    Всего комментариев: 0
    Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
    [ Регистрация | Вход ]
    Welcome
    Меню сайта
    Info
    Видео
    englishschool12.ru
    Info

    Сайт создан для образовательных целей
    АНГЛИЙСКАЯ ШКОЛА © 2026
    support@englishschool12.ru

    +12
    Все права защищены
    Копирование материалов возможно только при разрешении администратора сайта
    Сайт управляется системой uCoz