ГЛАВНАЯ страница | Регистрация | Вход| RSS Среда, 29.04.2026, 02:47

Удобное меню
  • ТЕСТЫ
  • В помощь учителям
  • В помощь изучающим
  • Родителям
  • Скачать
  • Развлечения
  • Нашим ученикам
  • ЕГЭ-2010-2011
  • Teachers' Cafe
  • Info
    Поиск
    Категории раздела
    Белорусский язык [43]
    Грузинский язык [0]
    Древнеанглийский язык [24]
    Иврит [0]
    Испанский язык [103]
    Итальянский язык [0]
    Китайский язык [25]
    Латинский язык [0]
    Латышский язык [0]
    Литовский язык [0]
    Марийские язык [0]
    Польский язык [0]
    Санскрит [0]
    Татарский язык [0]
    Турецкий язык [0]
    Украинский язык [29]
    Финский язык [0]
    Цыганский язык [0]
    Чешский язык [40]
    Чувашский язык [0]
    Шведский язык [0]
    Японский язык [0]
    Информация
    фотообзоры

    Каталог статей

    Главная » Статьи » Языки мира » Белорусский язык

    Лічэбнік і яго асноўныя разрады.

    Часціна мовы, якая абазначае пэўную або няпэўную колькасць, мае катэгорыю склону, а таксама менш выразна граматычныя катэгорыі роду і ліку. Лічэбнікі могуць ужывацца ў якасці самастойных слоў, што абазначаюць адцягнены лік, і несамастойна ў спалучэнні з субстантывамі. З семантычнага пункту гледжання лічэбнікі падзяляюцца на пэўна-колькасныя, што фіксуюць дакладны лік чаго-небудзь і няпэўна-колькасныя, якія выражаюць недакладны лік адзінак. Сярод пэўна-колькасных лічэбнікаў выдзяляюцца зборныя, што абазначаюць колькасць як адно цэлае, адзінства, дробавыя, што абазначаюць часткі цэлага або цэлае і яго часткі. Зборныя назоўнікі часцей за ўсё спалучаюцца з назвамі маладых істот, асобамі мужчынскага полу, субстантываванымі прыметнікамі, асабовымі займеннікамі, множналікавымі назоўнікамі, пры набыцці імі сэнсу прыслоўяў тыпу ўдвух. Зборныя лічэбнікі не маюць роду і ліку, утвараюцца звычайна ад колькасных лічэбнікаў у межах ад двух да дзесяці, натуральна робяцца субстантывамі, рэдка выкарыстоўваюцца ў навуковым і ў афіцыйна-дзелавым стылях. Зборны лічэбнік абодва (мужчынскі і ніякі род) у жаночым родзе мае форму абедзве, а пры спалучэнні з назоўнікамі, што абазначаюць асоб мужчынскага і жаночага роду, ужываецца форма абое. Як і дробавыя лічэбнікі, няпэўныя спалучаюцца з назоўнікамі, што абазначаюць матэрыяльныя рэчывы, абстракт-ныя рэаліі. Лічэбнікі з’яўляюцца лексіка-граматычнымі разрадамі слоў, бо выражанае імі паняцце мае найперш семантычную прыроду, у той час як марфалагічныя катэгорыі прадстаўлены ў іх непаслядоўна і менш выразна, таму што адны лічэбнікі надзелены граматычнымі характарыстыкамі назоўнікаў, другія – прыметнікаў (парадкавыя лічэбнікі), трэція маюць не зусім вызначаны граматычны статус. У матэматыцы лічэбнікі выступаюць як абазначэнні абстрактных велічынь і могуць функцыянаваць самастойна, без спалучэння з назоўнікамі. У адрозненне ад слоў іншых часцін мовы многія лічэбнікі могуць дубліравацца на пісьме лічбамі, і арабскімі, і лацінскімі, якія ўжываюцца часта ў пісьмовым тэксце побач і ў спалучэнні з вербальнымі сродкамі. Па сваёй граматычнай структуры лічэбнікі падзяляюцца на простыя, складаюцца з аднаго кораня, складаныя, маюць як мінімум дзве асновы, састаўныя, утвараюцца з двух і болей лічэбнікаў-слоў. Асноўнай граматычнай прыкметай лічэбнікаў служыць катэгорыя склону, бо ўсе яны, акрамя паўтара, паўтары, дзевяноста, мала, шмат, многа, нямала, скланяюцца. Па родах і ліках змяняецца толькі колькасны лічэбнік адзін, а толькі па родах – паўтара, паўтары, абодва, абедзве, два, дзве. Астатнія колькасныя лічэбнікі не маюць катэгорый роду і ліку, апрача тых, што належаць па сваіх граматычных прыкметах да назоўнікаў. У склад назоўнікаў уключаюцца ўтвораныя ад лічэбнікаў словы накшталт тройка, сотня, дзесятак і інш., якія маюць родавыя адрозненні, спалучаюцца з лічэбнікамі і прыметнікамі і акрамя ліку выражаюць прадметнасць. Пэўныя колькасныя лічэбнікі пры постпазіцыйным ужыванні выражаюць прыблізную колькасць. Катэгорыю адушаўлёнасці маюць толькі лічэбнікі адзін, два, тры, чатыры. Асобную невялікую групу лічэбнікаў складаюць займеннікавыя, што ўключаюць у свой склад словы колькі, некалькі, столькі, гэтулькі і інш. Дадзеныя словы выступаюць як адносныя і пытальныя займеннікі, у спалучэнні з дзеясловамі як прыслоўі, а таксама ўжываюцца для абазначэння няпэўнай колькасці. У апошнім выпадку гэтыя словы звычайна спалучаюцца з назоўнікамі ў родным склоне і скланяюцца як прыметнікі множнага ліку. Парадкавыя лічэбнікі па сваёй семантыцы адносяцца да лічэбнікаў, а па граматычных уласцівасцях – да прыметнікаў. У першым выпадку яны суадносяцца з пэўнымі колькаснымі паняццямі, маюць сваё вызначанае месца пры лічэнні, могуць выражацца на пісьме лічбамі. Марфалагічныя катэгорыі роду, ліку, склону ў парадкавых лічэбніках прадстаўлены як і ў граматычна зменных прыметнікаў. У састаўных лічэбніках пры гэтым скланяецца толькі апошняя слова. Граматычнай асаблівасцю дробавых лічэбнікаў служыць тое, што яны ўтвараюцца з колькасных лічэбнікаў (у лічніку) і парадкавых (у назоўніку).Пры спалучэнні дробавых лічэбнікаў з назоўнікамі, апошнія ўжываюцца ў родным склоне. Да дробавых лічэбнікаў адносяцца словы паўтара (ужываецца ў спалучэнні з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду) і паўтары (выкарыстоўваецца ў спалучэнні з назоўнікамі жаночага роду). Колькасныя лічэбнікі адзін, два, тры, чатыры дапасуюцца да назоўнікаў, а лічэбнікі ад пяці і вышэй граматычна кіруюць назоўнікамі.
    Категория: Белорусский язык | Добавил: Admin (11.10.2011)
    Просмотров: 8044 | Рейтинг: 0.0/0 |
    Дополнительный материал для Вас от сайта englishschool12.ru


    ПИСЬМЕННЫЙ ЭКЗАМЕН 
    Вопросительные наречия 
    Ни господа, ни товарищи… 

    Итальянский язык
    Рекомендованная литература для обучения ...
    Диалог на английском языке

    Джина (Jean) English Grammar from A to Z... 
    Могут ли инновационные педагогические те... 
    The_Stand 

    Всего комментариев: 0
    Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
    [ Регистрация | Вход ]
    Welcome
    Меню сайта
    Info
    Видео
    englishschool12.ru
    Info

    Сайт создан для образовательных целей
    АНГЛИЙСКАЯ ШКОЛА © 2026
    support@englishschool12.ru

    +12
    Все права защищены
    Копирование материалов возможно только при разрешении администратора сайта
    Сайт управляется системой uCoz