ГЛАВНАЯ страница | Регистрация | Вход| RSS Вторник, 17.02.2026, 01:39

Удобное меню
  • ТЕСТЫ
  • В помощь учителям
  • В помощь изучающим
  • Родителям
  • Скачать
  • Развлечения
  • Нашим ученикам
  • ЕГЭ-2010-2011
  • Teachers' Cafe
  • Info
    Поиск
    Категории раздела
    Белорусский язык [43]
    Грузинский язык [0]
    Древнеанглийский язык [24]
    Иврит [0]
    Испанский язык [103]
    Итальянский язык [0]
    Китайский язык [25]
    Латинский язык [0]
    Латышский язык [0]
    Литовский язык [0]
    Марийские язык [0]
    Польский язык [0]
    Санскрит [0]
    Татарский язык [0]
    Турецкий язык [0]
    Украинский язык [29]
    Финский язык [0]
    Цыганский язык [0]
    Чешский язык [40]
    Чувашский язык [0]
    Шведский язык [0]
    Японский язык [0]
    Информация
    фотообзоры

    Каталог статей

    Главная » Статьи » Языки мира » Белорусский язык

    Дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе. Асаблівасці ўтварэння і выкарыстання.
    Дзеепрыметнікі звычайна адносяць да дзеяслоўных форм са значэннем прыкметы, якая праяўляецца ў часе (працэсуальная прыкмета). Значэнне прыкметы і часу робяць гэтую форму дзеяслоўна-іменнай, што падмацоўваецца наяўнасцю ў дадзеный форме дзеяслоўных катэгорый часу, трывання, стану і іменных катэгорый роду, ліку, склону. Дзеепрыметнікі не маюць форм асобы і ладу, а ад прыметнікаў тым, што не маюць формаў суб’ектыўнай ацэнкі. Дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу могуць мець кароткія формы, якія, аднак, малаўжывальныя ў сучаснай беларускай мове. Дзеепрыметнікі незалежнага стану характарызуюць таго, хто (што) утварае дзеянне (параўн.: знікшы незнаёмец), залежнага стану – таго, хто (што) падлягае дзеянню (параўн.: засеянае поле.). Дзеепрыметнікі незалежнага і залежнага стану з суфіксамі –уч (-юч), -ач (-яч), -ем (-ом), -ім, -ш-, -уш-, якія з’яўляюцца прадуктыўнымі ў рускай мове, гэтаксама як і зваротныя дзеепрыметнікі, малаўжывальныя ў сучаснай беларускай літаратурнай мове. На месцы такіх дзеепрыметнікаў рускай мовы ў беларускай мове могуць ужывацца даданыя сказы, прыметнікі, назоўнікі, дзеясловы, развітыя прыдаткі і інш.. Найбольш ужывальнымі ў беларускай мове з’яўляюцца дзеепрыметнікі прошлага часу залежнага і незалежнага стану з суфіксамі -л-, -н-, -ан-, -ен-, -т-, якія выступаюць у ролі азначэнняў і прэдыкатываў. Пераважна азначальная функцыя дзеепрыметнікаў спрыяла іх пераходу ў прыметнікі, калі на першы план выступае не працэсуальная прыкмета, а якасная, што часцей за ўсё ўзнікае пры метафарычным ужыванні дзеепрыметнікаў незалежнага стану з суфіксам -л- і дзеепрыметнікаў залежнага стану з суфіксамі -н-, -ан-, -ен-, -т-. Пры ўжыванні дзеепрыметнікаў разам з паясняльнымі словамі ўтвараецца дзеепрыметнае словазлучэнне, сінтаксічна непадзельная адзінка, якая выконвае ў сказе функцыю аднаго яго члена – азначэння. Дзеепрыслоўе ўключае ў сябе нязменныя формы дзеясловаў, якія абазначаюць дадатковыя дзеянні пры галоўным дзеянні, выражаным выказнікам. З генетычнага пункту гледжання дзеепрыслоўі ўзніклі ад кароткіх дзеепрыметнікаў незалежнага стану цяперашняга і прошлага часу. Дзеепрыслоўе, як вынікае з яго назвы, сумяшчае рысы дзеяслова і прыслоўя: :падобна дзеяслову яно мае закончанае і незакончанае трыванне, можа быць зваротным і незваротным, пераходным і непераходным, мае толькі незалежны стан, але не мае формы часу, якая злілася ў ім з катэгорыяй трывання. Падобна прыслоўю, дзеепрыслоўе выконвае ў сказе сінтаксічную ролю акалічнасці, паясняе дзеяслоў-выказнік, не змяняецца. Пры ўжыванні з паясняльнымі словамі дзеепрыслоўе ўтварае спалучэнне, якое выступае ў сінтаксічнай функцыі аднаго члена сказа (акалічнасці), выдзяляецца на пісьме коскай (коскамі). У сказе дзеепрыслоўе кіруе субстантывамі, можа паясняцца прыслоўямі і пераходзіць у прыслоўі пры перадачы прыкметы дзеяння. Дзеепрыслоўе ў сказе выражае дадатковае дзеянне, што, як і асноўнае дзеянне, утвараецца адной асобай, прадметам, з’явай.
    Категория: Белорусский язык | Добавил: Admin (11.10.2011)
    Просмотров: 35229 | Рейтинг: 3.0/23 |
    Дополнительный материал для Вас от сайта englishschool12.ru


    Сослагательное II (Subjunctive II) 
    Прошедшее совершенное время (The Past Pe... 
    Mark Twain 

    Уровни английского языка (классификация ...
    Скороговорки на немецком языке
    Рекомендованная литература для обучения ...

    Адъективация 
    Елисеева В. В. Лексикология английского ... 
    Окказиональное слово и живая речь 

    Всего комментариев: 0
    Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
    [ Регистрация | Вход ]
    Welcome
    Меню сайта
    Info
    Видео
    englishschool12.ru
    Info

    Сайт создан для образовательных целей
    АНГЛИЙСКАЯ ШКОЛА © 2026
    support@englishschool12.ru

    +12
    Все права защищены
    Копирование материалов возможно только при разрешении администратора сайта
    Сайт управляется системой uCoz